Klub sportowy
"VOLAT"
TELEFON +48 733 451 982
Karate (dzieci od 6 lat, młodzież, dorośli) • Muay Thai (dzieci od 7 lat, młodzież, dorośli) • Boks (dzieci od 7 lat, młodzież, dorośli) • MMA (dzieci od 7 lat, młodzież, dorośli) • Trening funkcjonalny • Trening motoryczny i korekcyjny dla dzieci 8–14 lat • Trening motoryczny dla dzieci 5–7 lat • Szachy • Język angielski • Matematyka • Półkolonie • Obozy wyjazdowe
Каратэ (дзеці ад 6 гадоў, падлеткі, дарослыя) • Тайскі бокс (дзеці ад 7 гадоў, падлеткі, дарослыя) • Бокс (дзеці ад 7 гадоў, падлеткі, дарослыя) • ММА (дзеці ад 7 гадоў, падлеткі, дарослыя) • Функцыянальны трэнінг • Агульная фізічная падрыхтоўка з элементамі карэкцыйнага трэнінгу для дзяцей і падлеткаў 8–14 гадоў • Агульная фізічная падрыхтоўка для дзяцей 5–7 гадоў • Шахматы • Англійская мова • Матэматыка • Гарадскія і выязныя лагеры
„Volat” – więcej niż sport, więcej niż historia
Klub „Volat” został założony w 2012 roku w Mińsku i szybko stał się jednym z czołowych ośrodków sportów walki na Białorusi. Przez lata działalności przygotował ponad 20 mistrzów i zwycięzców mistrzostw Białorusi, 5 mistrzów sportu, medalistę Mistrzostw Świata 2017 w karate oraz wielu zwycięzców międzynarodowych i krajowych turniejów w karate, wushu sanda, pankrationie i walce wręcz.
W 2022 roku klub został zlikwidowany przez reżim Łukaszenki, ale to nie powstrzymało naszej misji. Już w 2023 roku „Volat” wznowił działalność w Warszawie i rozwinął się w sportowo-edukacyjne centrum.
Dziś prowadzimy treningi dla dzieci i dorosłych w następujących dyscyplinach:
Karate sportowe WKF (dla dzieci i dorosłych)
Boks klasyczny i tajski (dla dzieci i dorosłych)
MMA
Trening funkcjonalny (dla dorosłych)
Ogólne przygotowanie fizyczne (dla dzieci w wieku przedszkolnym i 8-13 lat)
Rozwijamy także kierunki edukacyjne:
Matematyka
Język angielski
Szkoła szachowa
Oprócz treningów organizujemy obozy miejskie i wyjazdowe, łączące sport, aktywny wypoczynek i edukację. Tworzymy również możliwości rywalizacji dla naszych szachistów – prowadzimy ligę szachową „Szachowy Volat”, która cieszy się rosnącą liczbą uczestników.
Klub „Volat” jest członkiem Polskiego Związku Karate i Polskiego Związku Szachowego, co umożliwia nam udział w oficjalnych zawodach w Polsce i na arenie międzynarodowej.
Nasze oddziały w Warszawie:
Malawskiego, 6 (Mokotów)
Kowieńska, 12/20 (Praga Północ)
„Volat” to nie tylko klub – to społeczność silnych ludzi, którzy wybierają rozwój, dyscyplinę i zwycięstwo!
«Волат» – больш, чым спорт, больш, чым гісторыя
Клуб «Волат» быў заснаваны ў 2012 годзе ў Мінску і хутка стаў адным з наймацнейшых цэнтраў баявых мастацтваў у Беларусі. За гады сваёй працы клуб падрыхтаваў больш за 20 чэмпіёнаў і пераможцаў першынства Беларусі, 5 майстроў спорту, прызёра Чэмпіянату свету 2017 года па каратэ, а таксама шматлікіх пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх турніраў па каратэ, ушу-саньда, панкратыёне і рукапашным баі.
У 2022 годзе клуб быў ліквідаваны рэжымам Лукашэнкі, але гэта не спыніла нашую справу. Ужо ў 2023 годзе «Волат» аднавіў сваю працу ў Варшаве і вырас да памераў спартыўна-адукацыйнага цэнтра.
Сёння ў нас праходзяць трэніроўкі для дзяцей і дарослых па наступных кірунках:
Спартыўнае каратэ WKF (дзеці і дарослыя)
Бокс класічны і тайскі (дзеці і дарослыя)
ММА
Функцыянальны трэнінг (дарослыя)
Агульная фізічная падрыхтоўка (дашкольнікі і дзеці 8-13 гадоў)
Мы таксама развіваем адукацыйныя кірункі:
Матэматыка
Англійская мова
Шахматная школа
Акрамя трэніровак, мы арганізуем гарадскія і выязныя лагеры, дзе спалучаем спорт, актыўны адпачынак і адукацыю. Мы таксама ствараем спаборніцкія магчымасці для нашых шахматыстаў – у нас дзейнічае шахматная ліга «Шахматны Волат», колькасць удзельнікаў якой пастаянна расце.
Клуб «Волат» з’яўляецца сябрам Польскага саюза каратэ і Польскага шахматнага саюза, што дазваляе нам удзельнічаць у афіцыйных польскіх і міжнародных спаборніцтвах.
Нашы філіялы ў Варшаве:
Malawskiego, 6 (Mokotów)
Kowieńska, 12/20 (Praga Północ)
«Волат» — гэта не проста клуб, гэта супольнасць моцных духам людзей, якія выбіраюць развіццё, дысцыпліну і перамогу!
Wesprzyj "Volat" – przekaż 1,5% podatku!
Każdego dnia w Klubie Sportowym Volat dzieci i dorośli trenują, budując siłę i wspólnotę, rozwijać fizycznie i intelektualnie. Możesz pomóc nam rozwijać tę wyjątkową przestrzeń!
Jak przekazać 1,5% podatku?
W deklaracji PIT
KRS: 0000418242
Cel szczegółowy 1,5%: Klub sportowy Volat
Co dalej?
Wypełnij odpowiedni formularz PIT. Wpisz numer KRS 0000418242.
System automatycznie obliczy 1,5% Twojego podatku.
UWAGA! W polu „Cel szczegółowy 1,5%” wpisz "Klub sportowy Volat", aby Twój wkład trafił dokładnie do nas.
Podpisz deklarację (wersja papierowa) lub zatwierdź elektronicznie (Profil Zaufany lub e-PIT).
Dziękujemy za Twoje wsparcie! Dołącz do ruchu "Volat"!
Падтрымайце "Волат" – перадайце 1,5% падатку!
Сябры, вы можаце дапамагчы спартыўнаму клубу "Волат" у Варшаве! Тут трэніруюцца дзеці і дарослыя, знаходзяць моц і падтрымку, фізічна і разумова развіваюцца. Дзякуючы вашаму 1,5% мы зможам і далей развіваць спартыўнае асяроддзе, удасканальвацца і ладзіць карысныя мерапрыемствы, рэалізоўваць цікавыя праекты і ўдзельнічаць у турнірах розных узроўняў.
Як перадаць 1,5% падатку?
У дэкларацыі PIT:
KRS: 0000418242
Cel szczegółowy 1,5%: Klub sportowy Volat
Што рабіць?
Запоўніць адпаведную форму PIT. У графу KRS упісаць 0000418242.
Сістэма аўтаматычна разлічыць 1,5% ад вашага падатку.
ВАЖНА! У полі «Cel szczegółowy 1,5%» абавязкова напісаць "Klub sportowy Volat" – гэта гарантуе, што ваша дапамога пойдзе менавіта на наш клуб.
Падпісаць дэкларацыю (у папяровым выглядзе) або пацвердзіць электронную (праз Profil Zaufany ці e-PIT).
Дзякуем за падтрымку! Станьце часткай "Волата"!